Навошта, навошта?

Навошта, навошта?
Вы нават мяне не спыталі.
Я лепшы, я горшы.
Ды выюць звычайнасцi ў яме?
Нібыта, нібыта...
Вы нават мяне не злучалі.
Я лепшы, я горшы
Ў сапраўднасці апавяданння.
Дазволена колькі
пакуты да ганьбы без жаху,
а ні без жадання?
Настаўнікі зніклі, я ў споведзь вініцца...
I прыкладам ззяю ў каханні...
Звыкайце! Трымайцеся, птушкі як быццам...
Дазволена колькі?
Змагаюся, дзіўны абрака.
І іншых мазолі,
мяне не стрывожваюць дарма.
Разлічыў я шлях.
Для сябе, дзесці вельмі павольна.
Былы сэрца жах
спакоіць, спакоіць, спакоіць...


Рецензии