Алесю Бяляцкаму

Абагрэты дзівосным святлом

Ён паўстане, наш велічны дом, –

Для тутэйшых гасцінная хата.

Ветлы дом на вятрах чатырох,

І аблашчаны сонцам парог,

За якім - праламіліся краты.


Ты вярнуўся Алесь, ты вярнуўся дамоў,

Ты вярнуўся да родных, знаёмых, сяброў,

Як і быў, нескароны і белы…

І цяпер нават сонца смяецца смялей,

І цяпер стала неяк на сэрцы цяплей,

І на гэтай зямлі – завіднела!

2014.


Рецензии
няхай здзяйсняюцца ўсе вашы пажаданьні.

Альжбэта Палачанка   24.06.2014 11:19     Заявить о нарушении