Сейбит

Сейбіт

Праз шлях жыцця праходзіць сейбіт лёсам
Да той мяжы, што давядзецца жаць,
Дзе на іржышчы скошаным пакосам
Людзей учынкі з справамі ляжаць.

Ці ёсць ад іх карысць або патрэба?
Залежыць ад таго, што пасадзіў
Не стане крапіва жытнёвым хлебам,
Як не старайся, што б ты ні рабіў.

Для пасяўной рыхтуюцца зярняты.
І сеюцца з дабром, па пэўных днях,
Как потым не шукаць, хто вінаваты,
Што замест хлеба вырасце быльняг.

Вось толькі пасадзіць і выбраць - мала!
Штодзённая рупна добра даглядаць -
Вастрыць у час для глебы рыхлай рала,
Рыхліць, палоць, "карміць" і паліваць.

Вы скажаце:"Звычайныя турботы" -
Тут ёсць адзін малюсенькі сакрэт -
Дарма не дасца поспех, без клапотаў,
У справах - якасць - ваш аўтарытэт.
Мінск, 23.06.2014г.

Фото интернет


Рецензии