дзиунае имгненьне

Мне тое дзіўнае імгненьне
запомнілася назаўжды...
Як па страсе, да нас суседняй,
паўзлі пярэстыя каты...

Паўзлі яны амаль што моўчкі,
ледзь варушыліся хвасты,
танюткім просценькім снурочкам,
каты, каты, каты, каты...

Куды паўзлі? Хай Бог спрыяе
таму, хто ведае, заўжды...
А сэрца так і абмірае:
такія дзіўныя хвасты...


Рецензии
калі каты крачаць на крышах, я ў іх бутэлькамі кідаю, але, на жаль не пападаю, ну хай, затое ловяць мышай...

Адэля Смажань-Патэльня   02.10.2014 11:23     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.