Не шукай ты шчасця на чужой старонцы...
Не шукай ты шчасця на чужой старонцы,
Не цвітуць там ліпы і не свеціць сонца...
Не растуць валошкі на жытнёвым полі,
І буслы не кружаць над дахам - ніколі...
Не знайсці ў лесе папараць - кветкі,
Не пусціць вяночкі па срабрыстай рэчцы...
Не шукай ты шчасця на чужой зямлі,
Бо не ў ёй зарыты твае карані...
Не на ёй ты ў гэты белы свет прыйшоў,
Не лавіў у сажалцы тлустых карасёў...
Не гуляў з каханай ноччу пад луной
І не слухаў шпака зорнаю вясной...
Не шукай ты шчасця ў Эўропе моднай,
Бо няма там нават магілачкі роднай,
Да якой прыйсці, нізка пакланіцца,
Пакласці рамонкі, ціха памаліцца...
Паведаць душэўна аб тым, як жывецца,
І няхай боль сэрца слязою пральецца...
***************************************
Не шукай ты шчасця на чужой старонцы...
23.06.2014 г.
Свидетельство о публикации №114062300687
З павагаю - Лявон.
Леонтий Обринский 30.03.2015 22:48 Заявить о нарушении
Ирина Беларусова 27.02.2016 23:22 Заявить о нарушении