Без цябе на сэрцы - цяжка, млосна
Час журчыць руччом ў небыццё,
Без цябе на свеце ўсё адносна -
Поспех, і параза, і жыццё!
Без цябе і сонейка не свеціць,
Без цябе і ружы не цвітуць,
Без цябе не радуюцца й дзеці.
Цягнуцца бясконца дзень і пуць!
Абяцай, што ты не апраметна,
Будзеш далей справай кіраваць,
Бо тваё каханне тым адметна,
Што няможна з сэрца адарваць.
Памятай, што кожнае імгнне
Я с табой цаню больш за жыццё.
Ты маё зямное прыцягненне,
Маё шчасце і маё жыццё!
Свидетельство о публикации №114062302952