Вяртайся
У мяне ўжо доўгія валасы,
а ў цябе барада і малодшы брат
хутка стане бацькам...
І тыя, шматлікія, сямейныя ланцужкі
можа быць аднойчы сплятуцца
летуценьнем народзяць новае грамадства,
у нябёсы за марамі будзе імкнуцца
Колькі часу прайшло, вяртайся....
У мяне гадзіньнік зламаўся,
але адчуваю: прайшло зашмат:
мрояў, сноў, банак нутэлы з шакалядам...
Вяртайся
Вяртайся
Вяртайся...
Свидетельство о публикации №114062207703