Магутнае каханьне
яе акіянаў, крылаў, лесьвіц мастоў....
хадзіць па ўскрайку й шыльды яе ігнараваць,
але стыхія магутная, мастоў ня бачыць, ня чуе лістоў,....
паветра яе ў галінках гукае, ты можаш ня чуць,
яна адкрывае нанова цябе клясычным манэрам
ты можаш ня ведаць, ня бачыць слоў,
але скураю, праз кожны валасок дотыкам ветру...
даведацца, дзе цяпер дождж, дзе мокрыя вуліцы...
Яна магутная - мая любоў....
Свидетельство о публикации №114062207690