Сярод зямной пустыни - пилигрымы...

Сярод зямной пустыні - пілігрымы

Удзячна я за тое, што было -
Не ацаніць таго, што яшчэ будзе...
Абы нясло, яно, маё крыло,
І не дало запэцкаць лёс у брудзе...
Абы квітнела родная краіна
І любы твар не засмучала скруха,
Калі майго імгнення каляіна
Зляціць з віхурай вечнай завірухі...
Даецца ўсім нам шанец толькі раз,
З якой нагоды ліха, пачастунак?
Але настане, пэўна, гэткі час,
Ты зразумееш - усё было ратунак,
Мы думаем, што выбар ёсць заўжды?
Няма яго, такога, як у казках...
Хоць выбіраем меншую з бяды,
Разгадваем па-свойму ўсе падказкі...
Ды і не бачым многае ў жыцці,
Не ведаем, за чым прыйшлі сюды мы.
І кожны дзень - мы ў новым адкрыцці -
Сярод зямной пустыні - пілігрымы...

Фото интернет.


Рецензии