Ментальнасць беларуса

Ментальнасць беларусаў.
ці Пятая група крыві.

Што гэта за ментальнасць ў беларусаў?
Па-рознаму тлумачаць ўсе яе...
Не прагнем мы чужога і спакусаў,
Здавольваемся тым, што Бог дае.

Адной зямлі, сваёй, на ўсіх хапае,
Ды і багаццю трэба меру знаць...
Заўжды гасцінна дзверы адчыняем,
Калі мо і не трэба адчыняць…

Цярплівымі нас часта называюць,
Руплівымі да працы і  жыцця…
А памяркоўнасць? Ёй і папракаюць,
Можа таму, што выйшлі з нібыцця?

Змяніўся з часам воблік, пасталелі.
Спазнаўшы ліха ў цяжкія гады,
Дзяліліся апошнім, тым што мелі,
Абаранялі край свой ад бяды…

Застаўся гук вайны у кожнай хаце
І хоць прайшло ужо нямала год,
Хатыні стогны - голасам дзіцяці -
Цвярозяць розум, як у чарцы лёд.

Стаяць Хатыні белыя бярозы,
Чаму іх тры? Няма яшчэ адной?
А па галлі бясконца льюцца слёзы -
Кожны чацвёрты згінуў у цемры той.

Ментальнасць у вачах у беларусаў,
З пакутлівасцю роднае зямлі,
Зіхціць пратэстам волі ад прымусаў,
Струменіць пятай групаю крыві…
Мінск, 21.06.2014г.


Рецензии