Сiвiзна
Пад пакровам пустой мітусні.
Як лавіна, на сэрца абрушыць
І надзеі, і слёзы хлусні.
Нагадае былое дзяцінства,
Звонкі смех на пякучай расе,
Крывы плот паабапал дзядзінца,
Водар кветак па ранняй вясне.
Нагадае пяшчотныя рукі
І тугу ў туманных вачах,
Нагадае сустрэчы, разлукі,
Цяпло мары і здрадніцкі страх.
Сівізна ля дзвярэй...Успаміны
Пачаплю на ўжо пройдзены шлях.
Горкі прысмак чырвонай рабіны
Адзавецца слязой у вачах.
Нагадае...Для тых успамінаў
Мала дзён засталося ў жыцці...
Вецер холадам свішча з магілаў,
Запрашае ў госці зайсці.
Свидетельство о публикации №114062105720