Крадзецца змрок...
Туман узняўся над лагчынай.
Нябогі месяц знік няўрокам
І свеціць толькі палавінай.
А звязкі хмар, да вадапою,
Сярдзіты вецер пугай гоніць,
Яны плятуцца чарадою
І вецер іх там засупоніць.
Зайшоўся змрок. Лянівы вечар
Шукае лейцы доўга ў сенях.
Ноч будзе гойсаць. Фурман-вецер
Запрог у брычку толькі цемень.
Знямоглы месяц вочы лупіць,
Цікуе, што там за пагоня?
А цемень фурмана не любіць-
Яна ў брычцы, як ў палоне.
Увішна брычка-калясніца
Па небе вэдзгала слядамі...
І знікла ўраз, калі дзянніца
Кранула далягляд рукамі.
Свидетельство о публикации №114062008500
З павагай! Людміла.
Людмила Воронова Супрун 22.04.2015 13:54 Заявить о нарушении
З павагай - Лявон.
Леонтий Обринский 24.04.2015 14:10 Заявить о нарушении