Лiпа зацвiла
На далоні сонечнага лета
Двор і сад, ды што там - паўсяла -
Залацістым водарам сагрэта.
Хараства чароўнае святло!
Гул пчаліны аж варушыць вецце.
І, не здольны ўзняцца на крыло,
На траву прылёг самлелы вецер.
Воблакам салодкім любаты,
Дабрыні, раскошы - дар нябесны! -
Расплываецца на тры вярсты,
Аж душы ў грудзях і сэрцу цесна.
Ліпа зацвіла. Мядовы рай,
Поўны Божай любасці бясконцай!
І лунае ў сіні небакрай
Дух жыцця, зямной красы і сонца.
Свидетельство о публикации №114062006467
Елена Тихомирова 4 11.07.2014 12:02 Заявить о нарушении
Клавдия Семеновна 11.07.2014 22:01 Заявить о нарушении