Пагранiчнiкам

Наш ратны шлях зусім кароткі
Нам усяго з дзясятак год
Край родны ж бераглі і продкі,
Каб мірна працаваў народ!

Каб мірна сеялі й любілі,
Бяз войн каб нянчылі дзяцей -
Мяжу краіны баранілі
Ілья, Дабрыня, Аляксей.

На Русь прамы шлях крыжакам
Князь Неўскі паказаў удала:
Пад Чудцкі лёд знік комтур там
Прапала й рыцараў навала. 

А гвалту крымчакоў-татараў
Князь Глінскі даў адпор знава
Век залаты бяз войн, пажараў
Зазнала Беларусь-Літва.

Хоць ратны шлях наш і кароткі,
Мы будзем днем і у начы
Заўжды, як наказалі продкі
Радзімы межы берагчы.


Рецензии