Сосед и эксперимент

Са  зборніка  “Гішторыі  дзеда  Алега”.

Сусед  і  “ксперымент”.
***
Цераз  агарожу 
сунуў  лыч  сусед.
Шчэ  раніца –
а  ён  ужо  ў  падпіцці.
І  заяўляе, што  задумаў  “ксперымент”.
Гуркі,
адразу  каб  салёныя - ўзрасціць.

Сусед, і  “ксперымент” – тут  абрагочышся.
“Эксперымянтуе” –
толькі  чым  “нажрацца”.
Алкаш,
шчэ  можа 
і  ня кончаны...
Але, к  хвіліне  гэтай – падбіраецца.

Цыгарку  папрасіў.
Ня  жмот  я –
даў.
А  ён  мяне 
агранамічна  падбухторвае.
Ну, прама –
навуковы  кандыдат,
а  я – студэнт,
ў  аудыторыі.

Параспісаў,
які  народу  “Дар” –
гуркі  салёныя 
на  градцы.
Ты, дзед – спецыяліст,
і  гаспадар.
Чаму ж  табе,
за  “ксперымент"
ня  ўзяцца.

Кажу  суседу –
ты  ідзі  ў  пасцельку.
Я – ў  “ксперымент”,
а  ты  - у  сон.
Назаўтры,
раніцой – вылазь,
з  бутэлькай,
на  градцы 
будзе  закусон.

Сусед – да  хаты.
Я – за  “ксперымент”.
Сусед  мой  крыху  дуркаваты,
але ж – нядрэнны 
мой  сусед.

Чамуж  не  парадзець  ягонай  Мары…
Тым  больш –
што  ведаю  “сакрэт”.
Я, ноччу,
прыхапіў  ліхтарык,
і  на  гародзе 
у  суседа –
правёў-такі  эксперымент.

А  раніцою  чую –
вэрхал !
Гляжу – за  агарожай,
на  гародзе,
сядзіць  сусед 
ля  агуркоў, з  гарэлкай.
А  побач – яго  жонка, адурэўшая, наўродзе.

Гурок  трымае –
з  градкі  толькі-толькі.
Адкусвае, і  лямантуе –
Бабы ! 
Цуд !
Растуць  на  градцы 
у  мяне  гуркі 
салёныя !
Ну, хто ж 
не  звар’яцее  тут.

Я  “сакрэт”  свой 
ня  выдаў  суседу –
атрымаў  сваю  Мару,
і  хопіць !
Вам жа,
хітрасць  гэту  паведаю.
Бо, няма  тут
чагосьці  тоіць.

СалянЫ   растворчык, моцны
ў  агуркі 
шпігуй  шпрыцом –
і  закіснуць, быццам 
ў  бочцы.
То жа  “цуд”  мне...
Закусон.
*+*
20 чэрвеня 2014 г.


Рецензии