Успамiн на Свiцязi

Нас возера Свіцязь вянчала
Сваёю святою вадою!
Ты роднай мне ў Свіцязі стала,
Ты стала каханай маёю!

Заходзіла сонца і ў звоны
Ужо камары званілі.
Плыў сонейка водблеск чырвоны,
На ўсход хмаркі сінія плылі.

Твае цалаваў вусны-вішні,
Твой лоб, твае  вочы , далоні...
І месячык быў трэці лішні
На неба святым улонні.

Стаў месячык сведкай здарэння
Як божыя дзьве істоты
Мацней мо' ад свету ўтварэння
Жадалі сабе адзіноты.

Ён сплыў, залатым нарогам
Разрэзаўшы Свіцязі хвалі.
У край невядомы дарога
Вяла нас, каб шчасце шукалі!


Рецензии