Земляки
(Прысвячаецца землякам У. М. Мазго і
В. М. Семяняка, а ў іх асобах усім землякам)
Як прыемна сустрэць землякоў,
Нібы вестачку з роднага краю,
Іх нябачнаю ніццю вякоў
Патаемны клубочак яднае…
Маюць розныя твары, ўзрост,
І не важна, хто што апранае...
Па жыцці ідуць шчыра, наўпрост
Чын і статус значэння не мае…
І знаёмыя, быццам, здаўна -
Льюцца з вуснаў ракой успаміны,
Кроў бурліць не ад чаркі віна,
А ад подыху з родных мясцінаў.
Землякі…У іх адны карані,
Дрэва роду з разгалістай кронай,
З мноствам парасткаў, толькі зірні,
Што ўзышлі на жыццёвых загонах...
Прыжыліся і будуць расці -
Адаптуюцца да асяроддзя,
Распазнаюць свайго і ўначы,
Па адзінай зямляцкай прыродзе.
Падтрымаюць, запаляць ліхтар,
Калі збіўся знянацку са шляху...
Яны сонечны прОмень між хмар
Над вяршынямі нашага даху...
Вяжа час свой карункавы ўзор,
Каб цяпло захаваць на планеце...
Так сузор'і сплятаюцца з зор -
Землякоў, што шчыруюць па свеце.
Фото интернет.
Свидетельство о публикации №114061805077
Сапраўды,як алей да сэрца-Ваш таленавіты вершык...
У свой час я дрэнна вывучыў сваю мову,таму і словы адпаведныя
не змагу падабраць...прабачце,калі ласка.
Зараз перагарну усе Вашыя вершы,каб знайсці менавіта пра Бога.
Божых Вам дабраславенняў!
Иван Супрунович 19.04.2015 19:07 Заявить о нарушении
Людмила Воронова Супрун 29.04.2015 10:41 Заявить о нарушении