Танец з ружай

Ля сэрца і вуснаў грэецца
Сваёю пяшчотай дужай.
Ды толькі табе не верыцца -
Танцуеш ты танец з ружай.

Валосы - чарней за чорнае.
А твар, бы з фарфору, - белы.
І цела яе стамлёнае
Ты ў танец вядзеш нясмелы.

Ў сукенцы шаўковай кружыцца,
Пяе штосьці і смяецца...
Як быццам з ёй трэба дужацца,
Як быццам не паддадзецца.

Яна, як натхненне дзіўнае,
Прыйдзе да цябе у сэрца.
Дзяўчынка твая наіўная
Шыпамі ў душу ўвап'ецца.

Ўсё знішчыць, ўсё спаліць, скомкае
Ды знікне ўслед за світаннем...
Ёй трэба пачуцце новае,
А ты хоць памры з каханнем.


Рецензии