Клёны
У аксамітавых абдымках клёнаў
Адпачываюць душы ваяроў.
На пташых крылах слаўныя імёны
Згравіраваў нябачны птушкалоў.
І кожны ўскрык, як дотык да нябёсаў,
Жывую памяць дорыць пакрысе.
І тагасветным хорам шматгалосым
Рахманае мястэчка будзіць свет.
Сапфір каштоўны на грудзях у Лады -
Мястэчка, сэрцу мілае спрадвек.
І клёны, быццам ціхія гіганты,
Трымаюць неба над бурштынам рэк.
Свидетельство о публикации №114061703723