Рознакаляровыя словы

БЕЛАЕ. Лёгкае. Цёплае.
Высокае. Ціхае. Вечнае.
Нязнанае. Першае. Новае.
Пяшчотнае. Чалавечае.

ЧЫРВОНАЕ. Хуткае. Здольнае.
Гарачае. Спелае. Поўнае.
Жывёльнае. Бескантрольнае.
Засмучанае. Раптоўнае.

БЛАКІТНАЕ. Рэдкае. Дзікае.
Вясёлае. Звонкае. Моцнае.
Разгорнутае. Разлітае.
Дазволенае. Дзівоснае.

ЧОРНАЕ. Зорнае. Вольнае.
Стрыманае. Пунктуальнае.
Маўклівае. Калакольнае.
Апошняе. Развітальнае.


Рецензии
Цiкава. Незвычайна.

Клавдия Семеновна   27.10.2014 16:22     Заявить о нарушении