Песня юнацтва
Зноў захада барвовая хусцінка
Знікае ў зорным ціхім вечары
І быццам бы каўказкую лезгінку
Над сажалкай танцуюць камары.
Запеў гармнік заблудзіўшай гускай.
Улёгся ветрык нанач пад вярбу...
А маладзік рассыпаў зоркі густа, -
Як той сявец – зярняты у сяўбу.
...Звініць, звініць майго юнацтва песня
І поўніць цішыню ускрай лугоў.
Якія крылы зноў яе прынеслі
З далёкага і блізкага майго?!
...Здаўна, як не сціхала. Палілася
У даль, за заваротам бальшака...
А мне здалося: песня пачалася
З майго недаспяванага радка.
1967 год
Свидетельство о публикации №114061702324