Усе мы па жыцци артысты

Усе мы па жыцці артысты,
  Але не кожнаму дапяць
  Таго, каб наш касцюм забліскаў,
  Каб гром далоняў не суняць.

  ...Жыві душой і сэрцам чысты!
  У кожнага свой п’едэстал.
  У добрых справах будзь артыстам,
  Калі на сцэне ім не стаў!

  1990 год


Рецензии
Прывітанне, Вацлаў!

Чытаю вось Вашыя вершы. Усе запар настолькі правільна напісаныя, што крытыку і зачапіцца няма за што) (Смяюся сам сабе.) А гэта ж усё роўна, што стравы без солі і перцу.))) Можа і я так пішу? (сам сябе пытаюся)

Але ж добра! Калі дрэннага шукаць не хочацца.

Владимир Кабердин   20.06.2014 21:38     Заявить о нарушении
Прывитаньне, Уладзімір.
Мне вельмі няёмка, але вы размаўляеце не з аўтарам.
Ён сядзіць у сябе дома, сёння мне тэлефанаваў, гаварыў, што збіраецца зноў кніжку выпусціць.
А тут апублікаваныя вершы - гэта тры яго кнігі. амаль усе вершы з іх.
Мне крыху засталося даапублікаваць,
і таму зачапіцца няма за што, што ўжо чапляліся. і правілі.

Я перадам яму вашы словы.
Усе рэцкі тут пісала я.
Іграла роль крыху.
Але ўжо стамілася.

З павагай, Валентина Баранова

Вацлав Хадосевич   23.06.2014 17:19   Заявить о нарушении
Ну Валянціна. Ну не Валянціна, а "радыстка КЭТ")

Вось Вам на памяць:
http://www.stihi.ru/2014/06/22/10016

Без уселякіх каментароў.)

Владимир Кабердин   23.06.2014 17:25   Заявить о нарушении