Навагодняе

Навагодняе

  Непераможная прырода –
  Зямліцы дбайны гаспадар!
  Праз радасці і праз нягоды –
  Жыцця гартае каляндар.

  ...Хай кожны дзень лістом кляновым
  У “заўтра” шчасцем упадзе!
  Каб не хапіла ў Годзе Новым
  Ліста ні гору ні бядзе!


  Наш родны край у ёлачнай красе,
  А будучыня бачыцца наперад.
  Нам Дзед Мароз дарункі прынясе,
  Бо не пустым быў нашай працы “невад”.
  Мы сядзем не за казачны абрус –
  Нам кожны дзень для нас ужо не казка!
  ...Віншуе ўсе народы Беларусь:
  - Заходзьце, заязджайце, калі ласка!!!

  27.10.2008 год


Рецензии
А чаму менавіта кляновым лістом заўтра ад бяды і гора абараніць можна?
Не, так усё добра,
але вось чаму не рознымі лістамі, дзе бярозавым, дзе дубовым?

Владимир Кабердин   09.07.2014 20:28     Заявить о нарушении
шчасце можа з'явіцца з любым лістом.

Вацлав Хадосевич   10.12.2014 14:06   Заявить о нарушении