Родная кроу

Родная кроў

  Сёстрам – Эме і Нэле

  Адна другой – вы болей, чым радня.
  А лёсы кожнай вам даўно знаёмы, -
  Ад той пары, як двое “птушанят”
  Пакінулі матуль ў акенцах дома.

  Паціху позірк на жыццё сталеў,
  Крок па жыцці не песціў вас, не гладзіў...
  І дом, як вулей з пчолкамі гудзеў,
  Дзе месца не было ні злу ні здрадзе.

  Не здрадзілі вы роднае крыві.
  І на пагорку побач нашы маці...
  ...Я сэрцам чую – толькі пазаві –
  Вы да мяне на крылах: “Як, ты, брацік?!”


Рецензии