Дауняе
Калі мяне знаёмая сцяжынка
Да роднай хаты павядзе праз лёс,
Мне часам сустракаецца жанчына
Маленькая...
А вочы быццам бэз
Блакітам сыпануць, як даўнім раннем,
Мне сэрца, нешта раптам, страсяне:
Прыпомніцца апошняе спатканне
І шэпты пра яе і пра мяне.
...Сяргейку-сына па галоўцы гладзіць.
І гасне сінь за колкаю тугой:
Відаць шкадуе, што ягонай маці,
Жанчыне давялося стаць другой...
1980 год
Свидетельство о публикации №114061702301