Хлеб
Ужо з маленства “на сваім быў хлебе”.
Трымаў нясушак хатніх у “вуздэчцы”:
Сачыў за каршуном, як свіст у небе;
Каб не хавалі пад лапух яечкі.
...Сваю скарынку шчыра адпрацоўваў.
Ды памяць пра курэй у мяне жыла...
Таму я, нібы, літары для слова -
Згартаў у жменю, крошкі, са стала.
20.07.2013 год
Свидетельство о публикации №114061702280