Слупы Аблинги
Аблінга – гэта невялічкая вёсачка, стаўшая першай ахвярай мінулай вайны на братняй літоўскай зямлі.
42 яе жыхары былі спалены фашыстамі ў сваіх хатах.
У 1972 годзе літоўскім скульптарам С. Майаразам быў створаны мемарыял на высокім кургане. Гэта – дубовыя слупы вышінёй у 5 метраў, на якіх адлюстравана мірнае жыццё кожнага з загінуўшых.
Над Аблігнай блакіт і цішыня.
Тут не гудуць званы, як у Хатыні,
Але як крок бліжэй да кургана,
То сэрца пад палючым сонцам стыне.
Ні ад таго, што ветрык ці ручай,
Нясуць к яго падножжу прахалоду –
Людскія сэрцы студзіць стынь вачэй
Тых, што стаяць дубоваю калодай.
...Стаяць слупы дубовыя, стаяць
Абліччам маладога і старога.
Іх погляды ў палі, на сенажаць,
На новы дом, што за пухнатым стогам.
...Маўчаць слупы...
А скрыпка скрыпача
Больш не збярэ тут моладзь наваколля
І молат каваля-барадача
Не ўскінецца над плугам больш ніколі.
...Маўчаць слупы...
Не ціўкне калаўрот,
А цеслю не узняць сваю сякеру.
Хлапчук не ўзніме ў неба самалёт.
А як ён марыў! Як у мару верыў!
...Лён у блакіце, спее сенажаць.
Пад спёкай сонца сэрца халадзее.
Стаяць слупы. На нас жывых глядзяць
Вачыма неўміручае надзеі.
1979
Свидетельство о публикации №114061702268