И вновь - на Запад!.. Еду я домой...

(Прысвячаецца роднай Зэльвеншчыне
і вёсцы Залацеева, што на Гродненшчыне Беларусі)

(Тэкст песні

Нямала год жыву я ў сталіцы,
У Мінску ёсць і праца, і сям'я,
Але начамі вельмі часта сніцца,
Заве мяне бацькоўская зямля…

І зноў - на захад! Еду я дадому,
Вакол гасцінца - жоўтыя палі,
Як прывітанне госцю дарагому
Усе дыванамі рапса зацвілі…

Пяе матор, як жаваранкі ў полі,
З'язджаю я з Дзяржынскае гары -
І адчуванне птушкі на прыволлі -
На крылах мар нясуць мяне вятры.

"У добры шлях!"- шапоча алімпійка.
Мільгаюць кадры аграгарадкоў,
Рака Зяльвянка ўецца, нібы змейка,
І бацька Нёман выйшаў з берагоў .

І вось на шыльдзе надпіс "Азярніца",
А, там - да Зэльві і - рукой падаць,
Люстэркам ззяе возера вадзіца
І трэба крыху скорасць паніжаць.

Каб упісАцца ў паварот направа,
Затым налева, потым - па прамой,
Дзе Залацеева зіхціць яскрава,
Там тармазну, вярнуўшыся дамоў!
Мінск, 17.06.2014г.


Рецензии
І гэтае вандроўніцтва дамоў Вы прыгожа апісалі,дзякуў.Я зараз цалкам
упэўнены што бачылі возера..
Што да Віці Паўловіча,то зараз гэта паважаны грамадзянін Ваўкавыска,
Віктар Віктаравіч,і займае пасаду старшыні прафсаюза раена.
Між іншым загадчыкам таго самага Дома Культуры у Гнезна працуе мая
сястра,ужо на пенсіі...
Пагаднення і дабрабыту у Вашу сямью!

Иван Супрунович   29.04.2015 15:27     Заявить о нарушении
Дзякую Іван, за добрыя весткі, успомнілася ўсё, як зараз…Вельмі прыемна)…Вашай сястры і Гнезна - паклон!..Вам і Вашым блізкім таксама дабрабыту і здароўя!
Дарэчы, гляньце гэта, можа спадабаецца…http://www.stihi.ru/2014/10/09/4263

Людмила Воронова Супрун   30.04.2015 11:46   Заявить о нарушении