Трэццяга липеня

Трэццяга ліпеня

  Дзень вызвалення Беларусі

  Над плошчай сонца промні рассяе.
  Дыхнулі жарам трубы, барабаны,
  А снег вайны ніяк не растае
  На скронях і галовах ветэранаў.
  Зышлася памяць тут з усіх краёў, -
  Вялікіх гарадоў і ціхіх станцый,
  Каб прад абліччам франтавых сяброў
  У вернасці сваёй паспавядацца.
  Салдат і генерал немалады
  Трасуць аднапалчан сваіх за плечы...
  ...І старшыня які што год сюды
  Адзін-адным прыходзіць на сустрэчу.
  Агонь цюльпанаў апячэ граніт,
  А “вечны” – быццам бы жывы застыне
  Ад пачуцця, што каля гэтых пліт
  Зляглі, хто кроў аддаў у баях –
  Айчыне.

  03.06.1975


Рецензии
аб ліпавасці ліпеньскай незалежнасьці

У гэты дзень спыніліся бамбёжкі,
што зруйнавалі горад Мінск ушчэнт.
Ён, гэты дзень быць варты вечна цёплым,
як памяць добрая, няхай аб кабале.

Але дзень незалежнасьці павінен
глядзець у будучыню, каб было святлей.
Як сакавіцкім восьмым днём магчыма.
Але праз снежань цёмны – з Віскулей.

Николі Пятро Машэраў не бачыў гэты дзень Днём Незалежнасьці Беларусі. Інакш бы не паклапаціўся аб стварэнні фільма "Полымя" аб лютаўска-веснавых падзеях 1944-га на полаччыне і лепельшчыне. Падзеях, у параўнанні з якімі шматлікія ахвяры Варшаўскага паўстання бачацца усяго толькі недарэчнасцю паміж саюзнікамі.

Владимир Кабердин   18.06.2014 09:48     Заявить о нарушении
Дзякуй, Уладзімір. Цудоўны ваш верш. і трэба мне гэты фільм паглядзець

Вацлав Хадосевич   18.06.2014 15:58   Заявить о нарушении