А. А. К

А.А.К

  (па выпадку развода)

  Ты з Аняй быў ні голы, ні разуты.
  Дык што цябе за край сям’і вяло?!!
  Як жыць цяпер чароўнасцю сагнутым,
  Што падабрала пад сваё крыло?!.
  Свой гэты грэх ты панясеш да скону.
  У разважаннях спрэчак не было,
  Што для цябе Яна была Іконай
  Якая несла у жыццё святло.

  2010 год
   
  Сябру А.А.К.

  Нібыта “токам” быў “замкнуты”,
  Калі пад’езд гудзеў гамонкай,
  Што скасаваў ты шлюб з Анютай,
  Што недзе ёсць другая жонка.
  ...Згубіў ты розум гэтым часам
  І занішто падаўся “чарам”.
  Хадзіў, як пад гарачым прасам, -
  Ні то з гарэлкі ці з угару.
  Як да душы прыйшло сумленне, -
  Перад Анютай і сынамі, -
  Стаяў чужынцам на каленях,
  Маліўся: “Быць хачу я з вамі!”
  ...Вярнуўся да святла вакенца.
  Сяргея з Пашам не пакінуў.
  І рвеш па сення сваё сэрца
  За згубу Велічнай Жанчыны.

  2007 год


Рецензии