На возеры Снуды
Як толькі сонца вейкі
Палашчаць шапкі сосен,
Спадзе апошняй кропляй
Раса з шырокіх вёслаў.
Міргне зялёнабровы мне
Востраў сонных Снудаў:
“Не будзе сёння клёву,
Не муляй, браце, вудаў!!!”
Ды не вяртацца ж лодцы
З набітымі бакамі:
Сыпну пярлоўкі плотцы,
Прыкмечу куст ці камень.
Занаджу чырвонапёрку
Апарышам ці цестам
І зноў прыеду ранкам
Сюды – на гэта месца.
...За стрыжаным чаротам
Дзе паплаўкоў не бачна
Шчупак бляшню ухопіць, -
Рыбацкая удача.
...Пад вечар вершаліны
Абдыме месяц дужкай...
...Быліны, успаміны
За непаўторнай юшкай.
1975 год
Свидетельство о публикации №114061603199