Не садзися веркам на ману

***
  Не садзіся веркам на ману –
  Ненадзейны “конь” яна ад веку.
  Не спяшай намуляць ёй спіну
  Ў пошуках – назвацца
  Чалавекам
  Ты здаўна “істотай” гэтай ёсць,
  Толькі, вось, жыццё не падказала,
  Што незацуглянай маладосць,
  Часам, не на тым кані скакала.

  25.05.1998 год


Рецензии
Ц ікавае слова ВЕРКАМ. Не ведаю такога.

Лаззаро   17.06.2014 01:26     Заявить о нарушении
дзякуй, "доверчиво"

Вацлав Хадосевич   17.06.2014 08:09   Заявить о нарушении