Асцярожней са словам!
альбо
Прарочыя вершы.
Колькі разоў трапілі мне ў вочы вершы беларускіх (і не толькі)
паэтаў, у якіх яны прадказвалі (праграміравалі?) сваю заўчасную смерць. Вось— толькі некаторыя з іх:
АНАТОЛЬ СЕРБАНТОВІЧ (13.05.1941 - 21.03.2.1970
- 29 гадоў)
А над песняю той недапетай,
Прагудзела труба жураўля:
«Тых, з кім дзеліцца неба сакрэтам,
Маладым забірае зямля».
ЯЎГЕНІЯ ЯНІШЧЫЦ (20.11.1948 - 25.11.1988 - 40
гадоў)
Салодкі боль, ня знацьмеш ты спачыну.
Кахаю я – і ў тым мая віна.
...Яшчэ адну біблейскую жанчыну
Прыбіла, нібы зорку да вакна.
Сьвятло маё, а ты ня кропля ў моры!
Няхай заваліць розным тлумам быт.
...Пісала вершы і будзіла зоры
Усё-такі ня Ева, а Ліліт.
Сьвятло, ты не мяняесься з гадамі,
Хоць час ня толькі промнямі спавіт.
Вачмі якімі сьвеціш ты, Адаме, –
Ці не вачамі зорнае Ліліт?
Глыбока п'ю шчасьлівае маўчаньне.
Душа ці зорка высіцца ўгары?..
Пагавары са мной, Зямля, вачамі.
I ты, Сусьвет, вачамі гавары.
І яшчэ:
Жывіце і любіце,
Свой беражыце дом.
Як птушку ў зеніце,
Мяне застане гром.
Зямля — мая калыска,
Табе адной відаць,
Што немагчыма нізка
Ні падаць, ні лятаць.
ВАСІЛЬ ГАДУЛЬКА (17.05.1946 - 14.07.1993 - 47
гадоў)
Ірдзее ў небе чырванню зара.
Гусцее змрок. Туман плыве над пожняй.
Прабіў наш час.Развітвацца пара.
Нацешымся ж хвілінаю апошняй!..
"Падман жыцця, - сцвярджалі мудрацы, -
на сон душы аслепленай падобны".
Мы ўвесь час крочым побач, а ў канцы
ўсё роўна ў кожнага свой шлях, асобны.
Прачнёмся, і разыдуцца шляхі.
І горкім будзе момант прабуджэння.
Ты мне прабач, даруй мае грахі,
а я табе кажу: "Да пабачэння!"
Ідзі. Шукай уцех. За слодыч іх плаці
пакутамі, пакуль не надакучыць.
Сустрэнемся мы ў іншым тым жыцці,
дзе нас з табой нішто ўжо не разлучыць.
АНАТОЛЬ СЫС (26.10.1959 - 4.05.2005 - 46 гадоў)
Надта хочацца ў вырай.
Мая белая лебедзь,
а ці хочаце Вы ў рай?
мне хацелася б ведаць,
мне хацелася б ведаць,
мне хацелася б верыць,
што Вы хочаце ў вырай,
мая мілая лебедзь.
Хутка восеньскі вецер
прынясе павуціну,
сумны восеньскі вечар
прыйдзе ў Вашу хаціну,
а пад раніцу шэрань —
і не ўбачыць прасвету,
у нябёсах, у шэрых
я растану без следу.
Надта хочацца ў вырай,
мая сумная лебедзь,
ляцім! З мірам, як з лірай,
чарада нас прывеціць,
чарада нас прывеціць,
чарада нас прыкмеціць,
мая белая лебедзь,
мая мілая лебедзь.
ЭДЗІК МАЗЬКО (29.08.1970 - 20.06.2011 - 41 год)
Сьмерць – гэта тралейбус
з патушанымi фарамi
i без сьвятла ў салёне
пусты тралейбус
нерухомы i стомлены
тлумам i мiтусьнёю
тралейбус
з шыльдаю «Сьмерць»
стаiць пасярод вулiцы
i я –
ягоны пасажыр.
https://sociologia-by.livejournal.com/121606.html
ЮРЫЙ АРЭСТАЎ ( 31.05.1961 - 2.01.2013 - 52 гады)
Не ищи меня в поле вьюжном,
Нет на свете, поверь, чудес,
Это нынче тебе не нужно,
Это – только души рефлекс.
Я – мечта твоя, и не боле
(А мечтами ведь все грешат)
Да исток романтичной боли,
Да иллюзий огромный шар.
Не ищи меня средь поэтов,
Не сумел я строкою жечь,
Да и в жизни поскудной этой
Нет живого меня уже.
24.12.2012
ЮРЫ ГУМЯНЮК (24.09.1969 - 19.01.1913 - 43 гады)
ВАДИМ НЕГАТУРОВ (5.12.1959 - 2.5.2014 -55 гадоў)
Поэт стихами осуждён
или спасён –
- Он в Мир несёт собла'зны
и'ли чудеса...
Стихи – дрова костра,
где будет он сожжён,
Иль космото'пливо
для взлёта в Небеса.
Свидетельство о публикации №114061500733
Барбара Спотка-Козиуска 18.06.2014 08:19 Заявить о нарушении