Блискавицы

Зарніцы вечаровыя над гаем
У цемры мрой надзеямі блішчаць,
Іх вочы бліскавіцамі мільгаюць
І будучыні зоркамі гараць.

Пад німбам неабсяжнага  Сусвету,
Нам кожнае маланкі бачны твар
У іх водблесках музЫкі і паэты,
А кампазітар - сам зямны ўладар.

Зарніцы вечаровыя над гаем -
Грымотамі нас вабяць з далячынь
І кожны з нас у іх сябе шукае
Імкненнем да нязведаных вяршынь.

Калісьці пойдзем мы травою роснай
Між квецені гуллівых мурагоў...
І з гэтай нерэальнасцю дзівоснай
Зліёмся плынню рэк без берагоў.

У бясконцасці таемнага мігцення
Схаваны невядомы людзям свет,
Які ў абход зямнога прыцяжэння,
Нас панясе ў далёкі мір планет…
Мінск, 13.06.2014г.

Фото интернет.


Рецензии