Малюнак дзяцiнства
Калодзеж. Малады дубочак.
Чаромха белая ля хаты.
Кажух старэнечкi ў заплатах.
Каляндры водар. I аблокi,
Што праплываюць так высока,
Што iх амаль што і не ўбачыць.
Не трэба, думаю, тлумачыць,
Дзяцiнства я свае малюю.
Рабiну, дзе зiмой шчыруюць
У снезе снягiры, як дзецi.
Пра што яшчэ вам распавесцi?
Пра вузкую сцяжынку ў полi?
Пра пыл слупом па наваколлю?
Пра рэчку ў цiхiх перакатак?
Цi пра чмяля, што так заўзята
Жужжыць у кветках канюшыны?
А можа, як спалiўшы спiны,
Збягалi з "енкам" у цянёчак?
Малюю верш. Пляту вяночак.
Пакуль яшчэ я трохi ў сiлах.
Сосновы лес ля небасхiла.
Вясну малюю з ручайкамi.
Малюю ластавак з бусламi.
На скрыжаваннi трох дарог -
Старую лiпу. Каб жа ж змог,
Намаляваў бы, як было.
Дарогу, рэчку, лес, сяло.
Намаляваў бы усё, як ёсць.
Мой успамiн - мой часты госць.
Свидетельство о публикации №114061300463
http://www.stihi.ru/2013/06/29/1308 Всего только самого хорошего. С теплом.
Валентина Штепа 22.06.2014 01:49 Заявить о нарушении
Очень рад Вашим добрым словам.
У каждого из нас есть "свой старенький кожух".
Память детства.
Тепла Вам и яркого солнца.
Владимир Шиманович 2 22.06.2014 07:21 Заявить о нарушении