Такое вось КIНО. Пачак цыгарэт

Я сяджу і гляджу ў чужое неба ды з чужога вакна:
Там няма знаёмых зорак - толькі вочы бяды.
Я хадзіў па ўсіх дарогах, я блукаў давiдна,
Павярнуўся – і не здолеў знайсці сляды.


Але калі ў кішэні пачак цыгарэт,
Гэта значыць, што нядрэнным будзе сённяшні дзень.
І квіток на самалёт з серабрыстым крылом,
Што пакіне на зямлі адзiн iмклiвы цень.

І ніхто не хацеў быць вінаватым без віна,
І ніхто не хацеў рукамі жар заграбаць,
А без музыкі i смерці будзе грош цана,
А без музыкі не хочацца прападаць.

Але калі ў кішэні пачак цыгарэт,
Гэта значыць, што нядрэнным будзе сённяшні дзень.
І квіток на самалёт з серабрыстым крылом,
Што пакіне на зямлі адзiн iмклiвы цень.
12.06.2014


Рецензии
сигареты, это конечно ужасно, мой сын начал курить под воздействием песни одной дурацкой, так такие слова, приблизительно, душещипательно:
"дым сигарет с ментолом пьяный угар качает....".

и песня эта тогда его потянула не только к сигаретам.

Альжбэта Палачанка   12.06.2014 08:13     Заявить о нарушении
Группа "Нэнси"))
Я не курю.

Вершы   12.06.2014 08:16   Заявить о нарушении