Жоравы лятуць
Ён вачыма
сачыў
за палётам самотнага кліна
жураўлінага...
Разам з птушкамі белымі
адлятала ў вырай
яго сэрца ў журбе адбалелае,
пазалеташнім мроячы снегам,
і леташнім сонцам...
...Ён тужліва вачыма сачыў
за палётам у вырай
жураўлінага кліна...
І цягнуўся ўсім целам
услед
і ўсё вышай ляцела
душа...
...а як крыламі біў
звар'яцела,
як цягнуў
сваю шыю,
крыху ашалела,
што шкадобай
сціскаецца сэрца.
як камень балючы,
грукоча,
і рэхам ў душы аддаецца...
Свидетельство о публикации №114061202929