Про гнома
"Пра гнома".
***
Кот прыпёр на хату гнома –
на гародзе дзесь спаймаў…
Прама скажам – ідыёма :
“хітры гном –
ката праспаў”…
Прыцягнуў кот, значыць гнома,
і патрабуе ўзнагароду.
А з якой такой хваробы !?
Гном жа –
мой старЫ знаёмы…
Я – з дзіцёнкаў з ім сябрую.
Мы – раслі абодва тут.
Маць кацячую такую !
Ты з чаго гэта ! –
катУ...
Ад слюнёў кацячых выцер,
гнома мяккім ручніком.
Ката, заразу – з хаты выпер,
частую гнома –
малаком...
Я, дзеля супакойства нерваў,
сам – канешні чарку хляпнуў.
Ну, кацяра !
Ну і стэрва !
На сябра майго –
і лапу...
Можа ж шчэ, й пагрыз нямнога ?
Пракусіў там, можа нешта ?
Напужаў можа малОга ?
Добра хоць –
мой кот ня бешаны...
Бача гном, што я бядую.
Кажа – з ім усё ў парадку.
Ён зазірнуў ў гарод, на градку,
мОркву каб – ‘
узяць якую...
Дзень быў ясны, прыпякала.
Пад капустаю, ў цянёк,
дзе нішто не замінала,
ён, на хвіліначку –
прылёг...
АчунЯў ужо у пастцы,
дзед Алег – твайго ката.
Як жа тут не напужацца ?
Думаў –
зараз смертата...
Во, хітруга, намякае –
на лячэбны інтарэс !
Ладыць, чарку наліваю,
на –
здымай нярвовы стрэсс...
ПагутОрылі, мы з гномам.
Пра жыццёвыя турботы.
Пра сям’ю, ў ягонным доме.
І пра Грэцыю –
а што там...
Апасля пайшлі на грАды,
каб час дарэмна не прапаў.
Кот адчуваў, што вінаваты,
і гному мОркву –
сам капаў...
*+*
12 чэрвеня 2014 г.
Свидетельство о публикации №114061202791
I, дарэчы, гнома.
Вось дзе крыецца бяда!
Зараз мне вядома!
Махнач Сергей Юрьевсын 12.06.2014 12:53 Заявить о нарушении
мабыць сыночка-гноміка сваяго ён да цябе ў міграцыю направіць...
так што калі, дык ты яго тамацькі не забідзьвай...
Олег Буйницкий 12.06.2014 13:27 Заявить о нарушении