Перадзимье

Перадзім’е

  (бярозка і лазняк)

  Бярозка штосьці шэпча лазняку,
  Яму на плечы палажыла “косы”.
  А ён яе схаваў ад скразняку,
  Хоць сам даўно распрануты і босы.

  Ён здрыганецца у густой вадзе
  Стрымае і вятры і снег калючы;
  Да постаці бялюткай прыпадзе
  І будзе цеплынёю ёй гаючай.
  ...Абвешчаныя першым жаўруком.
  Зноў прыйдуць на зямлю вясны турботы...
  І белая Бярозка з Лазняком
  Як брат з сястрой абдымуцца лістотай.

  16.11.1991 год


Рецензии