Родныя мовы
У вершы часам прамільгне
“трасянка”.
Ад гэтага ўжо не адыду.
Быць побач беларусу з расіянкай
Здаўна наканавана на раду.
А нашы мовы – не асот калючы –
Ніхто з нас не абколе языкі.
Расейская “вялікая, магучая”
А наша беларуская пявучая,
Якую не забудуць праўнукі.
2002 год.
Свидетельство о публикации №114061202604