Суседства
У хаце бляск. Сантэхнік
рэдкі госць.
Бліны ў нядзельку і
яешня квокча.
А вось суседа (быццам
і не ёсць):
Пакуль адчыне –
“праслязіцца” вочка.
Пазваў аднойчы: “Браце,
адчыні!
Мо знойдзеш валідол ці
валер’янку?!”
І праз жалеза я пачуў:
“Ні... Ні...”
А мы ж былі з адной з ім камуналкі...
І не спытаў: “Бяда
прыйшла адкуль...
Мо “Хуткую” пазваць на
дапамогу...”
...А на табло аховы бліснуў “нуль”
І прабачэннем за суседа
моргаў.
13.05.2005
Свидетельство о публикации №114061202599