Лета 2007 г

Лета 2007 г.

  Зямля ад сонца прыгарала, -
  Часовы дождж не убярог.
  І рэдкіх кропель не хапала
  Каб збіць пылінку ля дарог.
  Было да неба не даткнуцца.
  Трава сварылася з расой...
  Пара б і лесу адгукнуцца
  На шмат вітальных галасоў.
  Дзе на пяньку грыбнік пагладзіць
  Апенек малады букет.
  Праз тыдзень (ён пяньку не здрадзіць!)
  І скажа: “Я прыйшоў, прывет!”
  ...Прымі, маё, Прырода, рэха!
  Я твой былы “баравічок”!
  ...І жменьку рудзенькіх арэхаў
  Сыпні унучку ў кулачок!

  17.08.2007г


Рецензии