Парада унука
Дзед кашляне па ранку басам, -
Дымком прагоніць ён нуду...
А да яго, з усмешкай, часам,
Унук: “Дзед, люльку украду!
Ты ў тытунёвым паху цалкам!
Дзед, позна будзе шкадаваць,
Як пойдзеш заўтра на рыбалку
Ды ёрш адмовіцца кляваць
Ніхто яшчэ такой прынадай
Здароўя ў целе не стрымаў!”
..............................................
...Дзед выслухаў ўнучка параду
І люльку за абраз схаваў.
2007 29.06
Свидетельство о публикации №114061202582