Пошук

Пошук

  Шукаў нібыта зорку у начы,
  Бо карацела сцежка маладосці.
  У мроях я цябе не далічыў,
  Цябе адну – душы і сэрца –
  госцю.
  І ты прыйшла! Мой асвяціла лёс,
  Пазбавіла дваіх нас адзіноты...
  Мой позірк больш не рваўся да нябёс
  А я пытаў цябе: “Адкуль і хто ты?!”

  1965г.


Рецензии