Кавалачак Радзимы
Дваццаць кіламетраў ад сталіцы
Больш як сто гадоў жыве лясок.
Там мне выпаў шанец нарадзіцца...
...У бацькоў быў трэці я сынок.
Не плаксівым рос, не дужа кволым
(быў бацькоўскі не благім “замес”)
І з маленства быццам бы анёлы
Звалі мяне ў гэты цуда-лес.
Ён багаты быў – бяры што трэба...
Нават ля сцяжынкі да бальніцы
Пад малюсенькім люстэркам неба
Спелі журавіны і дурніцы *
Дзякую дубам, густым ялінам
Пад якімі нараджаўся вершык;
Дзе падаравала мне дзяўчына
У юнацтве пацалунак першы.
Я па сёння дзякую тым соснам,
Што ў родны дом вялі з дарогі,
Дзе адлік пачаўся зімам, вёснам
Пад нябёсным знакам “Казярога”.
23.12.2012
дурніцы – голубика
Свидетельство о публикации №114061202557