Маме

Маме, якой не стала ў 1989г. па выпадку дня майго нараджэння 1-га студзеня 1937 года

  У паштовай скрынцы тэлеграмы,
  Паштоўкі віншавання з “маім” днём.
  Чаму ж ні слова мне ад мамы
  З пытаннем: “Як гадуемся, жывём?”
  Хтось пазваніў. Далёкі зумер
  Даслаў мне зноў кароткія гудкі.
  ...Сябе я ўцешыў думкай:
  “Можа нумар
  Набрала мама сёння не такі”
  1990 год


Рецензии