Сынам

Сынам

  Я не пакіну вам палацаў
  На Нарачы альбо – каля...
  Бо сам штодзень кішэні мацаў
  Каб што закінуць на пасля.

  Удар – жыццё – “каня крутога”
  Змагу я вам падараваць.
  А запавет, вось – вам ад Бога:
  “Каня” запрэгчы, зацугляць!

  4.7.2006


Рецензии