Бацька
Звяртаецца да гледачоў Кваша:
“Мы пачынаем нашу перадачу...”
А памяць сэрца і мая душа
Вяртаюцца ў дзяцінства горкім плачам.
...Цябе чакаў, шукаў, - ды не знайшоў.
(Ад гільзы медзь маёй звінела цацкай)
...За тое, што дамоў ты не прыйшоў
Сваім жыццём цябе прабачу, бацька!
1985 год
Свидетельство о публикации №114061202519