Роднаму краю

Роднаму краю

  Люблю цябе блакітным і зялёным.
  Я радуюся подыхам зямлі,
  Калі жаўрук абудзіць поле звонам
  І першы бусел пройдзе па раллі.
  Калі снягі чаромхі, ранніх вішань
  Абдымуць салаўя празрысты свіст,
  Калі арэхаў рудзенькі спарышнік
  Хаваецца ад дожджыка пад ліст.
  Люблю зімою белыя завеі,
  Тваё дыханне я сваім лаўлю.
  ...Прабач, мне, Родны Край, што не умею
  Любіць цябе адданей, як люблю

  1970


Рецензии