Характары

Характары

  Не хачу табе пярэчыць
  Ні ў яве ні ў сне
  Каб не кідаліся рэчы
  Ад цябе і ад мяне.
  Каб не падмятаць асколкі
  Ад фарфора, крышталя, -
  Пашкадую я мяцёлку
  Працаваць якой пасля.

  ...Знойдзем хутка прымірэнне,
  Каб не ставіць на “рабро”,
  Нам “пытанне” разумення;
  Ад дваіх пачуць: “Дабро”!..

  09.08.1991 г.


Рецензии